У 37-й гарадской паліклініцы Мінска ўрачыста прывіталі маладых спецыялістаў

0 8


			У 37-й гарадской паліклініцы Мінска ўрачыста прывіталі маладых спецыялістаў
Фота прадастаўлена 37-й ГП Мінска.

У 37-й гарадской паліклініцы Мінска ўрачыста прывіталі маладых спецыялістаў

Сёлета ў паліклініку прыйшлі працаваць 15 маладых спецыялістаў: 5 урачоў (хірург, гінеколаг, афтальмолаг, педыятр, урач агульнай практыкі) і 10 прадстаўнікоў сярэдняга звяна, з іх 7 памочнікаў урача, дзве медыцынскія сястры і фельчар-лабарант.

 

Леанід Багданаў, галоўны ўрач паліклінікі, звярнуўся да маладых спецыялістаў:

 

Дзякуй, што вы з намі! Я ўпэўнены, што ў медыцыну вы прыйшлі свядома і любіце сваю справу, а значыць пераадолееце ўсе цяжкасці, якія могуць узнікнуць на пачатку працоўнага шляху. Не бойцеся чагосьці не ведаць, але заўсёды знаходзьце час для самаадукацыі, пытайцеся, удакладняйце, райцеся. Мы ўсе гатовы прыйсці вам на дапамогу, падставіць плячо. Пры гэтым спадзяёмся на ўзаемнасць і адказнае стаўленне да працы. Памятайце: нашы белыя халаты — гэта высокая ступень адказнасці. Жадаю, каб яны не ціснулі вам на плечы, а праз іх прараслі крылы.

 

Словы галоўнага ўрача пра падтрымку моладзі падмацоўваюцца і дакументальна: сістэма настаўніцтва адлюстравана ў калектыўным дагаворы.  У кожнага маладога спецыяліста абавязкова ёсць дасведчаны настаўнік, які дапамагае ўчарашняму выпускніку раскрыць яго прафесійны і асобасны патэнцыял. Каб сістэма працавала бездакорна, прадугледжана матэрыяльная матывацыя для настаўнікаў (10 % ад акладу).

 

Важна таксама, што паліклініка вырашае жыллёвыя пытанні супрацоўнікаў. Маладым спецыялістам прадастаўляюцца месцы ў інтэрнаце, для сямейных — асобныя пакоі і блокі. З цягам часу ёсць магчымасць пераехаць у арэнднае жыллё. А калі хтосьці здымае кватэру, то яму часткова кампенсуюцца выдаткі.

 

Загадчык стаматалагічнага аддзялення паліклінікі старшыня прафсаюзнага камітэта Алена Шыдлоўская запэўніла маладых спецыялістаў, што ў вялікім дружным калектыве яны заўсёды знойдуць падтрымку.

 

Выпускніца БДМУ хірург Лізавета Шамшур частку сваёй інтэрнатуры праходзіла ў 37-й паліклініцы і ўжо знаёмая з многімі калегамі і работай хірургічнага аддзялення.

 

— Мне вельмі камфортна працаваць тут, — расказвае Лізавета. — Калі ўзнікаюць пытанні, заўсёды можна звярнуцца да загадчыцы аддзялення ці намесніка галоўнага ўрача. А яшчэ ў нас дасведчаныя медсёстры, якія таксама могуць падказаць, асабліва наконт афармлення пэўных дакументаў. Дружная каманда, дзе ўсе давяраюць і дапамагаюць адно аднаму.

 

Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Ганна Чураўцова і Раман Гушчын прыйшлі на працу нават крыху раней, чым патрабавалася, каб адаптавацца і найхутчэй уліцца ў калектыў.

 

Фельдшару-лабаранту Ганне — 18 гадоў. Яна прызнаецца, што ўсюды — і ў школе, і ў каледжы, і на практыцы ў бальніцы — заўсёды была самай юнай. Цяперашнія калегі так і называюць яе — маленькая Аня (бо ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі працуе яе старэйшая цёзка).

 

— Мне пашанцавала з калектывам, усе вельмі прыязныя, — гаворыць дзяўчына. — І я разумею, што прафесію выбрала правільна. У рабоце найбольш падабаецца ўзаемадзеянне з пацыентамі. Стараюся браць кроў выключна акуратна, бязбольна. Дзеці ўсё роўна баяцца, а вось дарослыя людзі вельмі цэняць далікатнасць лабаранта, заўсёды дзякуюць за клопат.

 

Раман Гушчын — памочнік урача. Доктар, з якім ён будзе працаваць, пакуль у адпачынку, таму ў Рамана ёсць магчымасць пазнаёміцца з рознымі спецыялістамі.

 

— Мне вельмі падабаецца і новая паліклініка, і калектыў, дзе я пачынаю сваю працу, — прызнаўся юнак. — З першых дзён самыя лепшыя ўражанні, нібы трапіў у вялікую дружную сям’ю.

 

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.